Васкрасенскі сабор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/05526127-86c9-467c-a227-c5972164a46d.mp3

Васкрасенскі сабор з’яўляецца адным з самых наведвальных у Брэсце. Ён лічыцца візітнай карткай Прыбужжа.

Васкрасенскі сабор узведзены адносна нядаўна, у 1995–1998 гадах. Яго пабудову прымеркавалі да пяцідзесяцігоддзя заканчэння Другой сусветнай вайны. Грашовыя сродкі ахвяравалі прыхаджане, падтрымку аказалі Брэсцкі аблвыканкам і гарвыканкам, таксама Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе асвячэнне храма правёў патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій ІІ.

Васкрасенскі сабор з’яўляецца самым вялікім храмам горада, не толькі сярод праваслаўных, але наогул сярод усіх хрысціянскіх культавых збудаванняў, якія існуюць на тэрыторыі Брэста. Гэты храм адначасова можа змясціць пяць тысяч вернікаў.

Каменны сабор пабудаваны ў неарускім стылі і ўяўляе сабой храмавы будынак з пяццю купаламі. Іх колькасць невыпадковая: купалы сімвалізуюць Ісуса Хрыста і чатырох яго апосталаў-евангелістаў. У найвышэйшай кропцы храм дасягае 41 метра. Сабор падзелены на два храмы: ніжні, або Казанскі, размясціўся на плошчы ў 550 квадратных метраў, і верхні, Васкрасенскі, займае плошчу больш за 700 квадратных метраў.

У 2001 годзе храм абзавёўся ўласным звонам, які важыць чатырыста кілаграмаў і размешчаны ў званіцы на вышыні 47,5 метраў.

Дата публікацыі: 13.06.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць