Свята-Петрапаўлаўская царква – помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Свята-Петрапаўлаўская царква – помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Царква пабудавана ў цэнтры мястэчка ў 1866 годзе. У 1877 годзе побач цагляным храмам была ўзведзена драўляная царкоўна-прыходская школа. Пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў расійскі ўрад пачаў актыўна будаваць новыя праваслаўныя храмы і праваслаўныя прыходскія школы ў Беларусі. У межах гэтай палітыкі і была пабудавана царква святых Пятра і Паўла. Цікава, што нягледзячы на складаныя часы ХХ стагоддзя, храм ацалеў. Ён перажыў дзве сусветныя вайны і савецкую атэістычную ўладу. У перыяд з 1972 па 1988 гады ў Свята-Петрапаўлаўскай царкве нават праводзіліся рэстаўрацыйныя працы і быў абноўлены іканастас. Будынак складаецца з трох частак: малітоўная зала, паўкруглая апсіда і трапезная са званіцай над ёй. Наверсе – васьмігранны светлавы барабан з гранёным сферычным купалам і макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі. Унутры вы пабачыце прыгожую драўляную алтарную частку і абразы XVIII стагоддзя.
Дата публікацыі: 08.11.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму