Беларускі аўтамабільны завод і музей


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Кожны трэці кар'ерны самазвал у свеце выпускаецца ў горадзе Жодзіна.

Беларускі аўтамабільны завод быў заснаваны ў 1948 годзе ў горадзе Жодзіна. За час сваёй дзейнасці Беларускім аўтазаводам было распрацавана больш за 600 мадыфікацый кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 27 да 360 тон. Выпушчана больш за 130 тысяч адзінак кар'ерных самазвалаў, якія былі адпраўленыя ў больш чым 70 краін свету. Побач з заводам знаходзіцца помнік першаму самазвалу. Музей завода знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства. У ім сабраная ўся прадукцыя прадпрыемства, выпушчаная за гады існавання завода. У музей патрапіць няпроста. Гэта звязана з тым, што завод з'яўляецца рэжымным аб’ектам. Але, патрапіўшы, там можна палюбавацца унікальнымі творамі рук чалавечых – аўтамабільнай тэхнікай БелАЗ. Наведвальнікі бываюць вельмі ўражаны музейнымі экспанатамі, бо гэтыя кар'ерныя самазвалы нельга ўбачыць на нашых дарогах.

Дата публікацыі: 09.10.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць