Гарадзішча часоў ранняга Сярэднявечча.
Першай узгадка аб Ваўкавыску ў Тураўскім летапісе адносіцца да 1005 года. У той час гэта было паселішча з вельмі добрым геаграфічным размяшчэннем. Менавіта тут, на гэтым пагорку, на так званай “Шведскай гары”, умацаванае паселішча першапачаткова з’яўлялася крэпасцю, якой кіраваў князкі пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе знаходзіўся князь, дружына і знаць. Гэта самы высокі пункт сярод узгоркаў грады, якія атачаюць Ваўкавыск. Схілы гары бачныя з любога пункту горада. Вышыня Шведскай гары ў найвышэйшай кропцы 32,5 метры. Каля падножжа гара мае круглую форму. Даўжыня акружнасці падножжа — каля 350 метраў. У 1925 годзе на Шведскай гары і прылеглым да яе ўзвышшы былі праведзены першыя раскопкі. Аднак амаль усе калекцыі загінулі падчас Другой сусветнай вайны, толькі рэшткі патрапілі ў фонды Ваўкавыскага музея. У 1954 годзе былі праведзены масштабныя раскопкі. Здабытыя тут археалагічныя знаходкі адлюстроўваюць матэрыяльную культуру старажытнабеларускага горада ранняга сярэднявечча. Зараз яны размяшчаюцца ў мясцовым музеі.
Дата публікацыі: 26.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму