Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 года — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».
Мінскі чыгуначны вакзал знаходзіцца ў цэнтры горада. Першы будынак чыгуначнага вакзала з’явіўся ў Мінску ў 1871–1874 гадах. Падчас Другой сусветнай вайны будынак вакзала быў знішчаны. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991 года, калі яго дэмантавалі для пабудовы сучаснага чыгуначнага вакзала. 30 снежня 2000 года новы будынак вакзала пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна» і Прывакзальнай плошчай.
Дата публікацыі: 26.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму