Докшыцы. Касцёл Святой Тройцы


Касцёл Святой Тройцы ў Докшыцах быў заснаваны ў 1608 годзе Станіславам Кішкам. Праз 100 гадоў падчас Паўночнай вайны шведскія войскі спалілі Докшыцы, пацярпеў і касцёл.

У 1745 годзе на месцы спаленага касцёла быў пабудаваны новы. У канцы XVIII стагоддзя пры касцёле было арганізавана брацтва Святой Тройцы. Побач з храмам была пабудавана званіца, якая мела тры званы. У час Другой сусветнай вайны касцёл згарэў. Ад святыні засталіся толькі агароджа,брама і званіца. Шмат гадоў вернікі не мелі сваёй святыні. І толькі ў 1994 годзе храм трэці раз быў адноўлены.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць