Добруш. Папяровая фабрыка


Папяровая фабрыка – галоўны гонар горада.

Старыя сцены будынку Добрушскай папяровай фабрыкі, складзены з чырвонай цэглы і выходзяць проста на цэнтральную вуліцу горада. Да іх можна падысці і дакрануцца. У 1834 г. Добруш перайшоў у валоданне да расійскага генерал-фельдмаршала Івана Паскевіча. У 1870 годзе ягоны сын Фёдар Іванавіч Паскевіч запрасіў у горад замежных спецыялістаў для стварэння вялікай папяровай фабрыкі. У 1903 годзе папяровае прадпрыемства ў Добрушы, дзе ў той час працавалі больш за 900 чалавек, увайшло ў дзясятку найбуйнейшых прадпрыемстваў Расійскай імперыі. Дарэчы, ад фабрыкі для рабочых будаваліся дамы. Яны таксама захаваліся праз дарогу – з такой ж чырвонай цэглы. У савецкія часы Добрушская папяровая фабрыка была адным з найбуйнешых папераробчых прадрыемстваў СССР. Фабрыка працуе і ў нашы дні. Фактычна кожны беларускі школьнік карыстаецца вырабамі Добрушскай папяровай фабрыкі


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць