Нароўля. Царква св. Яна Багаслова


Царква святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова была пабудавана ў 1810 годзе на беразе ракі Прыпяць.

Менавіта ў будынку царквы захаваліся метрычныя кнігі з 1772 года. У 1840 годзе у сувязі з частым разлівам ракі яна была перанесена на край мястэчка (цяпер гэта цэнтр горада). У такім выглядзе царква праіснавала да пажару 1920 года, у полымі якога загінуў і святар. Пасля пажару, ахвяраваннямі вернікаў царква ізноў была адноўлена, а затым у ліхалецці савецкага часу разбурана і перабудавана нанова. Менавіта ў такім выглядзе, з неістотнымі зменамі яна захавалася да цяперашняга часу. Падчас Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся для патрэб жандармерыі і паліцыі. Пасля вайны ў ім размяшчаліся зала пасяджэнняў, райкам партыі, райвыканкам, дзіцячы сад, школьны склад. На пачатку 1990-х гадоў будынак быў вернуты вернікам, у ім правялі рэстаўрацыйныя работы. У 2011 годзе было распачата будаўніцтва цаглянага храма, якое працягваецца і зараз.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць