Быхаў. Свята-Траецкая праваслаўная царква


Драўляны праваслаўны храм канца ХІХ ст., адзіная ацалелая Быхаўская святыня.

Праваслаўны храм Святой Тройцы быў пабудаваны з дрэва ў народным стылі ў 1890–1899 гг. Драўляны храм мае высокую васьмікантовую трох’ярусную вежу-званіцу, ашаляваны дошкамі. Мае тры ўваходы. Пры храме знаходзіцца прычтавы дом, нядзельная школа, бібліятэка, сястрынства. Храм з’яўляецца адзінай хрысціянскай пабудовай горада якая захавалася з ХІХ стагоддзя. Астатнія храмы, на жаль, не захаваліся.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць