Чэрыкаў. Касцёл Дзевы Марыі


Касцёл Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы быў заснаваны як касцёл і кляштар кармелітаў.

Раней на адміністрацыйную плошчу горада выходзілі шматлікія важныя для жыцця чэрыкаўцаў адміністрацыйныя будынкі і храмы. Адным з такіх храмаў быў касцёл Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, які выходзіў фасадам на паўночны бок плошчы. Драўляны касцёл і кляштар былі пабудаваныя тут у 1792 годзе панам Маладковічам. У 1832 годзе пасля задушэння паўстання 1831 года у рэчышчы русіфікатарскай палітыкі расійскага ўраду кляштар быў закрыты. Толькі ў 1856 годзе на месцы драўлянага касцёла быў пабудаваны мураваны ў стылі рэтраспектыўнай готыкі. Храм перажыў, хоць і ў вельмі перабудаваным выглядзе, савецкі час. Зараз гэты будынак пасля касметычнага рамонту і выкарыстоўваецца як Дом культуры.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць