Царква Раства Багародзіцы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/e100f2d3-0918-438a-bcfb-38d2f203d9d2.mp3

Царква ўваходзіць у цэлы комплекс пабудоў, які зроблены ў класічным стылі.

Комплекс складаецца з царквы, званіцы і парафіяльнай школы. Усе яны пабудаваны ў класічным стылі за фінансавыя сродкі ўладальніка Прапойска А.М. Галіцына. Будаўніцтва адбывалася пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Львова. Калі зайсці ўсярэдзіну царквы, можна бачыць цудоўныя фрэскі, што захаваліся тут часткова. У гэтым храме пэўны час працаваў і бацька аднаго з піянераў беларускай гістарычнай навукі Івана Грыгаровіча. Любімец графа Румянцава, ён працаваў у Гомелі, потым стаў протаіерэем Петрапаўлаўскага сабора. Іван Грыгаровіч быў нават асабістым клірыкам расійскага імператара Мікалая І. Гэта дзякуючы яму айчынныя даследчыкі могуць вывучаць гісторыю Беларусі па крыніцах, апублікаваных ім у “Беларускім архіве старажытных грамат”.

Дата публікацыі: 18.05.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць