Былы гасцінны двор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/a0370d67-c117-4014-9427-b3a325152f5e.mp3

У дарэвалюцыйны час у Чавусах шмат пастаялых двароў трымалі яўрэі. Будынак аднаго з іх і зараз стаіць на былым тракце сярод прыватных драўляных сядзіб.

Гэта досыць ахайны будынак з цэглы, месцамі жоўтага колеру. Так і павінна быць – рабілі тады якасна, ужываючы яйкі і іншы матэрыял, \які рабіў цагліны мацнейшымі. Дом гэты знаходзіцца ў тым раёне, дзе раней пражывала большасць яўрэйскага насельніцтва Чавусаў – “Габрэйскія казінкі”. Адна чавусаўская яўрэйская сям’я змагла прадславіць гэты горад далёка за межамі Беларусі. Гаворка ідзе пра сям’ю Даніловічаў, якая зараз больш вядомая пад прозвішчам Дугласы. Майкл і Керк – знакамітая дынастыя галівудскіх актораў.

Дата публікацыі: 29.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць