Чавусы. Будынак краязнаўчага музея


Будынак краязнаўчага музея ўзведзены ў 1902 годзе ў стылі эклектыкі.

Уявіце пачатак ХХ стагоддзя. Перад некалі існаваўшым тут касцёлам Дзевы Марыі гаманіў конны пляц – месца шматлікіх чавусаўскіх кірмашоў. Сёння сярод сучаснай забудовы пазірае на гэты прастор багата дэкараваны будынак – дом былога павятовага казначэйства, узведзены ў 1902 годзе ў стылі эклектыкі. Зараз у ім змяшчаецца раённы краязнаўчы музей. Тут вам распавядуць пра баявыя дзеянні на Чавушчыне ў 1944 годзе, сведкам якіх быў вядомы савецкі пісьменнік Канстанцін Сіманаў. Ён неаднаразова прыязджаў сюды, і нават пакінуў частку сваіх рэчаў экспазіцыі музея. Усяго ў музеі вас чакае 10 тысяч экспанатаў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць