Праваслаўны Уваскрасенскі сабор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/9448fdd2-9527-454d-8888-439473eb605b.mp3

Новы праваслаўны храм Крычава – Уваскрасенскі сабор – быў збудаваны ў 1991 годзе на месцы старажытнай Пятніцкай царквы.

Гістарычная назва сабора – царква Параскевы Пятніцы (Пятніцкая). Яна існавала ў Крычаве ўжо ў другой палове 16 ст. Вядома, што пэўныя сродкі на яе выдаткоўвалі крычаўскія дзяржаўцы Мікалай Служка і Багдан Саламярэцкі. У 1930-я гады царква была моцна пашкоджана і перабудавана пад клуб. Далей будынак выкарыстоўваўся як кінатэатр. Толькі ў 1990-я гады царква была вернута вернікам. Сучасны Уваскрасенскі сабор пабудаваны ў 1991 годзе. Будынак досыць просты ў дэкоры: над асноўным малітоўным аб’ёмам знаходзіцца гранёны барабан з купалам над ім. Ёсць яшчэ два купалы каля апсіды і бабінца. На званіцы выкарыстоўваецца звон адліты на мясцовым медналіцейным заводзе ў 1748 годзе. Сабор пабудаваны ў так званым рускім кананічным архітэктурным стылі(53.696041, 31.717174).

Дата публікацыі: 16.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць