Палац Пацёмкіна


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/1f15b3ac-d923-4589-ae58-0bed72f9d573.mp3

У 1778 годзе Кацярына ІІ падаравала Крычаў Рыгору Пацёмкіну. Хутка новы ўладальнік пабудаваў у Крычаве рэзідэнцыю – прыгожы палац.

Палац з'яўляецца помнікам класіцызму. Гэта двухпавярховая пабудова з цэнтральным рэзалітам на галоўным фасадзе. Галоўны фасад упрыгожаны зубцамі, аконныя праёмы тут - спічастага завяршэння. Менавіта гэты дэкор надае тую непаўторнасць палацу, якая злучае яго з беларускімі замкамі. Каля палаца знаходзіцца пейзажны парк, у якім схаваўся будынак стайняў. Трэба сказаць, што не ў прыклад шматлікім помнікам архітэктуры, гэты палац вельмі нядрэнна выглядае як звонку, так і ўсярэдзіне. На першым паверсе размяшчаецца зала ЗАГСа, а таксама - краязнаўчы музей. А вось другі паверх цалкам прысвечаны аднаўленню палацавага жыцця канца XVIII стагоддзя. Асабліва ўражвае круглая зала з шыкоўным белым раялем. Так і ўяўляеш, што на мностве крэслаў насупраць яго сядзяць паважаныя паны і слухаюць класічны канцэрт(53.688037, 31.712564).

Дата публікацыі: 16.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць