Слонім. Сінагога


Слонімская сінагога – адна з самых старых сінагог, якія захаваліся ў Беларусі.

Слонімская сінагога была пабудавана ў 1642 годзе ў стылі барока. Мэты бяспекі абумовілі абарончы характар збудавання. Абарончыя рысы можна пабачыць і сёння – тоўстыя муры, адсутнасць дэкору, высокія арачныя вокны. Інтэр’ер сінагогі насычаны дэкаратыўнымі элементамі, прысутнічае ўнікальная ляпніна. Арыгінальны і своеасаблівы інтэр’ер сінагогі . Ён насычаны вобраамі з жывёльнага і расліннага свету, культавымі атрыбутамі. Паколькі Слонім знаходзіўся ў той частцы Беларусі, якая да Другой сусветнай вайны ўваходзіла ў склад Польшчы, сінагога дзейнічала да 1939 года. Пасля Другой сусветнай вайны, у савецкі перыяд, яна была прыстасаваны пад склад. З 90-ых гадоў 20 стагоддзя будынак пачаў разбурацца. У 2000 годзе яго вярнулі яўрэйскай гарадской абшчыне, аднак рэстаўрацыя будынку так і не пачалася.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць