Мсціслаў. Касцёл і кляштар кармелітаў


Пэрліна Мсціслава – вельмі нядрэнна захаваны касцёл Успення і кляштар кармелітаў.

Каменны касцёл Успення быў абудаваны ў стылі барока ў 1654 годзе. Нягледзячы неаднаразовую перабудову ён не страціў свайго хараства. Нават размяшчэнне ў гэтым будынку ў савецкі збожжасховішча не вельмі моцна паўплывала на яго знешнюю захаванасць. Аднак, на вялі жаль, унутранае аздабленне – ўнікальныя фрэскі былі істотна пашкоджаны. На гэтых фрэсках адлюстроўваліся трагічныя падзеі Трыццацігадовай вайны чарговай з Маскоўскай дзяржавай. 22 ліпеня 1654 войска маскоўскага ваяводы А. Трубяцкога знішчыла 15 000 чалавек – 80% насельніцтва горада. За гэта Мсціслаўцаў называлі «Недасекамі». Да касцёла прымыкае двухпавярховы келейны корпус і ўваходная брама ў кляштар кармелітаў. Ад кляшатара адкрываецца жывапісны краявід на Замкавую гару. Калісьці на гэтым узвышэнні стаяў вялікі (нажаль недаўгавечны) драўляны замак. Цяпер жа на гары знаходзяцца агароды.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць