Мсціслаў. Помнік Пятру Мсціслаўцу


Мсціслаў – гістарычны цэнтр беларускага кнігадрукавання.

Мсціслаў разам з Полацкам з’яўляецца цэнтрам беларускага кнігадрукавання. У гэтым горадзе нарадзіўся і дзейнічаў знакаміты Пётр Мсціславец. З Мсціславам была звязана і дзейнасць друкара Івана Фёдаравіча (Фёдарава). Гэтыя дзве асобы зрабілі вялікі ўклад у развіццё кнігадрукоўчай справы не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на суседнія тэрыторыі ўсходніх славян. Помнік Пятру Мсціслаўцу, які быў узведзены ў 2001 годзе, знаходзіцца практычна ў цэнтры сучаснай Цэнтральнай плошчы. Побач з ім знаходзіцца былы купецкі дом, справа – клуб, злева – былы райкам. Позірк першадрукара скіраваны на будынак мсціслаўскага райвыканкама.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць