Калегіум езуітаў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/a2964525-798d-4da0-b89a-37905c549e2f.mp3

Пінскі езуіцкі калегіум знаходзіцца на галоўнай плошчы горада (сёння – плошча Леніна, а да 1939 года – Гандлёвая плошча) – адзін з нешматлікіх будынкаў навучальных ўстаноў Ордэна езуітаў, якія захаваліся ў Беларусі.

Пінскі езуіцкі калегіум – трохпавярховы г-падобны ў плане будынак. Планіроўка першага паверху галерэйна-калідорная. Тут размяшчаліся класы, сталоўка, службовыя памяшканні. Другі і трэці паверхі спланаваныя па калідорнай сістэме з трохпралётнай схемай перакрыццяў. Таўшчыня сцен у ніжніх паверхах 1,5—2 м. Тут былі жылыя і рабочыя памяшканні. Пад збудаваннем зробленыя сутарэнні. Калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова, пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя на сродкі пінскага старасты князя Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Архітэктурнае рашэнне, на аснове якога збудаваны калегіум, – стыль барока спалучаны з рысамі рэнесансу. Яно было характэрным накірункам для беларускай архітэктуры ўцэлым. У калегіуме выкладаліся багаслоўскія дысцыпліны, замежныя мовы, літаратура, логіка, гісторыя, геаграфія, фізіка. Таксама пры навучальнай установе дзейнічалі музычная бурса (музычны інтэрнат), друкарня, бібліятэка, шпіталь для бедных, аптэка. Пасля забароны Ордэна езуітаў рымскім папам у 1773 годзе будынак езуіцкага калегіума перадалі ўніятам, а пасля далучэння Пінска да Расіі – праваслаўным. На пачатку ХХ стагоддзя будынак вярнулі каталіцкай царкве, але ненадоўга. У час Другой сусветнай вайны будынак калегіума быў істотна пашкоджаны. У савецкі час будынак выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя, грамадскія ўстановы, установы культуры. Толькі ў 1980 годзе пачалася яго рэстаўрацыя. Архіўныя дакументы і гістарычныя даследаванні дазволілі ўзнавіць першапачатковы выгляд гэтага архітэктурнага помніка. На сёння ў гмаху калегіума знаходзіцца Музей беларускага Палесся і харэаграфічная школа.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць