Мінск. Дом Урада


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/1e5ac6ce-e9b6-4387-9d9d-04f73713ca01.mp3

Дом Урада ў Мінску — будынак Урада Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Дом Урада ў Мінску ўзведзены ў 1930–1934 гг. па праекце Іосіфа Лангбарда. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму. У будынку працуе заканадаўчы орган —  Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата беларускага парламента; цэнтральны орган выканаўчай улады — Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 гг. у Доме Урада быў размешчаны штаб СС, люфтвафэ і харчовыя склады. Нягледзячы на яго вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім. Кампаноўка Дома Урада засноўвалася на сіметрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыферыі галоўнага фасада да цэнтра.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць