Маладзечна. Помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму


Помнік знакамітаму кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму стаіць каля Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа, які носіць імя славутага кампазітара.

Адкрыццё бронзавага помніка Міхалу Клеафасу Агінскаму адбылося ў 2002 годзе. Скульптурная выява кампазітара ў поўны рост ўсталявана на гранітнай калоне. Аўтарам помніка з’яўляецца вядомы беларускі скульптар Валяр’ян Янушкевіч. Помнік М.-К. Агінскаму размясціўся ў цэнтры горада насупраць музычнага каледжа на вуліцы Вялікі Гасцінец. Гэта вуліца мае старадаўнюю гісторыю, бо некалі з’яўлялася часткай старажытнага Стара-Віленскага тракта.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць