Маладзечна. Брадвей


Мясцовы “Брадвей” – цэнтральная пешаходная вуліца ў Маладзечна.

Для таго, каб адчуць атмасферу гораду прагуляйцеся па цэнтральнай пешаходнай вуліцы. Мясцовыя людзі называюць яе “Брадвеем”. Вуліца Прытыцкага пачынаецца ад чыгуначнага вакзала і выходзіць на Цэнтральную плошчу горада. На палове шляху да Цэнтральнай плошчы вы ўбачыце вялікі гадзіннік. З 2011 года ён з’яўляецца галоўным месцам спатканняў і фотасесій, а таксама прадметам жартаў, бо нярэдка ўсе чатыры цыферблаты паказваюць розны час.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць