Царква Святога Аляксандра Неўскага


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Праваслаўны храм у Баранавічах, пабудаваны ў 1998 годзе, быў асвячоны ў гонар князя Аляксандра Неўскага.

У пачатку ⅩⅩ стагоддзя ў Баранавічах на гарадскіх могілках знаходзілася царква, якая была асвячоная ў гонар князя Аляксандра Неўскага. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з перапланіроўкай горада, а таксама з-за антырэлігійнай палітыкі савецкай улады гэты храм быў знесены. Калі ў пачатку 90-х гадоў ⅩⅩ стагоддзя паўстала ідэя будаўніцтва ў Баранавічах праваслаўнага храма, то яго вырашылі асвяціць у памяць пра разбураную царкву ў гонар Аляксандра Неўскага.

Прыход храма святога князя Аляксандра Неўскага быў заснаваны ў 1992 годзе. Першым настаяцелем і галоўным ініцыятарам будаўніцтва храма стаў баранавіцкі благачынны протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Макарэвіч.

Будаўніцтва ж верхняга храма Аляксандра Неўскага доўжылася тры гады. Яго асвячэнне было здзейснена 6 верасня 1998 года. У 2000 годзе быў пабудаваны царкоўна-прыходскі дом. 

Дата публікацыі: 18.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць