Чачэрск. Ратуша


Ратуша ў Чачэрску – унікальная пабудова.

Толькі ў Чачэрску вы можаце пабачыць пяцівежавую ратушу. Архітэктура ратушы незвычайная і адрозніваецца ад норм канца XVIII стагоддзя. Элементы класіцызму ўжываюцца разам з гатычнымі рысамі. Ратушу маглі будаваць толькі тыя гарады, якія мелі права на самакіраванне – Магдэбурскае права. Чачэрск атрымаў яго ў 1510 годзе ад вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта І Старога. Пасля гэтага вельмі хутка з’явіўся драўляны будынак ратушы. У канцы XVIII стагоддзя ў Чачэрску была пабудавана ўжо мураваная ратуша. Разам з ёй у горадзе з’явіліся касцёл і тры царквы. З гэтых храмаў захаваўся толькі адзін – Праабражэнская царква. У 1974 годзе будынак ратушы моцна пацярпеў ад пажару і быў адрэстаўраваны толькі ў 2003 годзе. У верасні 2004 года ў гэтым будынку адкрыўся Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музей. Як і шмат гадоў таму ратуша застаецца самым высокім будынкам у горадзе. Вы можаце паспрабаваць падняцца па вітой лесвіцы на самы верх і пабачыць Чачэрск з вышыні птушынага палёту.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць