Царква Казанскай іконы Божай Маці


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Царква Казанскай іконы Божай Маці не толькі ўпрыгожыла горад, але і стала цэнтрам званарнага мастацтва.

Храм Казанскай іконы Божай Маці быў закладзены ў 1990 годзе. Ён быў узведзены ў памяць воінаў, якія загінулі падчас савецка-афганскай вайны 1979–1989 гадоў. Храм быў пабудаваны на сродкі, ахвяраваныя жыхарамі. Большая частка будаўнічых прац была выканана самімі прыхаджанамі, у тым ліку і тымі, хто ваяваў у Афганістане. 4 лістапада 1993 года ў свята Казанскай іконы Божай Маці адбылося асвячэнне храма.

Сямікупальны, выкананы ў традыцыйным для праваслаўя стылі новы храм стаў упрыгожаннем горада. Каля храма была пабудавана высокая званіца і ўсталяваныя 12 званоў. У Калінкавічах працуе знакаміты званар Георгій Судас. Ён быў лаўрэатам конкурсаў званароў, якія праходзілі ў рамках “Славянскага базару” ў 2003 і 2004 гадах у Віцебску. Да яго прыязджаюць вучыцца пачынаючыя званары не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.

Дата публікацыі: 17.11.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць