Петрыкаў. Магіла Дзеда Талаша


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Васіль Талаш (Дзед Талаш) – беларускі савецкі партызан, прататып героя аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”. Яго магілу няцяжка знайсці на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках.

Васіль Ісакавіч Талаш нарадзіўся 25 снежня 1844 года на беларускім Палессі. У 1919 годзе, калі пачалася савецка-польская вайна, 75-гадовы Талаш арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад для барацьбы з польскімі войскамі. Пасля заканчэння вайны і ўсталявання савецкай улады ён стаў старшынёй Навасёлкаўскага сельсавета.

У час Другой сусветнай вайны 97-гадовы дзед Талаш быў арыштаваны немцамі, але хутка вызвалены. Пасля вызвалення ён адправіўся да партызанаў.

У студзені 1943 года ва ўзросце 99 гадоў, Васіль Талаш з партызанскага аэрадрома, які знаходзіўся сярод лясоў і балот, быў адпраўлены ў Маскву. Там ён наведваў фабрыкі, заводы, дзяржаўныя ўстановы і ваенныя часткі з агітацыйнымі аповедамі пра дзейнасць беларускіх партызан. Сустракаўся з Якубам Коласам, пазіраваў для скульптара Заіра Азгура.

У канцы 1943 года дзед Талаш вярнуўся ў вызваленую Навабеліцу (ускраіну Гомеля), а потым перабраўся ў Навасёлкі.

Памёр Васіль Ісакавіч Талаш 23 жніўня 1946 года ва ўзросце 102 гадоў і быў пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках. На ягонай магіле ўсталяваны сціплы абеліск з барэльефам і пяцікутнай зоркай. Да помніка прымацаваны знак гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць