Светлагорск. Спаса-Праабражэнская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Спаса-Праабражэнская царква з’яўляецца новай славутасцю Светлагорска.

Спаса-Праабражэнская царква вышынёй 33 м знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Леніна. Прыход Спаса-Праабражэнскай царквы створаны ў 1995 годзе. Пабудова храма была пачата ў 1999 годзе. Белую пяцікупальную царкву ў 2005 годзе асвяціў мітрапаліт Філарэт.

На тэрыторыі прыхода Спаса-Праабражэнскай царквы пабудавана капліца ў гонар іконы Маці Божай “Жываносная Крыніца”.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць