Барысаў. Сінагога "Хеўрэ тылім"


У 1911 годзе ў Барысаве была пабудавана сінагога – «Хеўрэ тылім». Будынак захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе.

Габрэйская грамада ў Барысаве існуе з XVI стагоддзя. У XVII стагоддзі барысаўскі кагал некаторы час быў адным з найбагацейшых у Беларусі. Мясцовыя габрэі актыўна гандлявалі хлебам і лесам з Рыгай і паўночным Прычарнамор'ем. Лік габрэяў у горадзе ўвесь час рос. Перапісам насельніцтва канца XIX стагоддзя ў Барысаве была зарэгістравана колькасць габрэяў, якая крыху перавышала палову насельніцтва горада. Габрэі Барысава і наваколля займаліся земляробствам, кравецкім рамяством, гандлем. У 1910 годзе ў Барысаве дзейнічалі сем сінагог, талмуд-тора, прыватныя вучэльні – мужчынская і жаночая. У 1994 годзе асветніцкае таварыства «Святло Менора» з дазволу гарвыканкама ўсталявала ахоўны знак, паводле якога будынак сінагогі ахоўваецца законам.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць