Крэйдавыя кар'еры


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/e8c8c7a3-2708-42a6-a9fe-2958e4374420.mp3

Месцаў з крэйдавымі кар'ерамі ў Беларусі некалькі, але крэйдавыя кар'еры пад Гроднам – адна з мясцін, якія наведваюцца найчасцей.

Прыгожыя гарадзенскія азёры Сінька і Зялёнка – гэта звычайныя кар'еры, дзе раней здабывалі крэйду. Пасля рэгулярных здабыч засталіся катлаваны глыбінёй да пяцідзесяці метраў, якія паступова запоўнілі грунтавыя воды. Такім чынам атрымаліся штучна створаныя азёры. Незвычайны колер азёр (адкуль і пайшлі назвы Сінька і Зялёнка) тлумачыцца тым, што карбанат кальцыю сустракаецца з карбанатам магнію, а таксама іншымі спалучэннямі крэйды, і на выхадзе атрымліваюцца насычаныя колеры: ад ярка блакітнага да глыбока зялёнага.

На тэрыторыі кар'ераў вісяць папераджальныя знакі аб тым, што купацца ў кар'ерах забаронена, бо вялікая глыбіня тут спалучаецца з абрывістымі берагамі.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць