Помнік Адаму Міцкевічу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/314e272d-e006-4a58-910e-4fa022da84b5.mp3

17 верасня 1998 года ў Гродне быў адкрыты помнік Адаму Міцкевічу. Яго з’яўленне было прымеркавана да 200-годдзя вялікага паэта.

Помнік знаходзіцца на вуліцы 17 верасня. Ініцыятарам і спонсарам яго стварэння выступіў Саюз палякаў у Беларусі. Манумент сімвалізуе еднасць культур двух славянскіх народаў – беларускага і польскага – агульную культурную і гістарычную спадчыну. Аўтарам бюста стаў беларускі скульптар Андрэй Заспіцкі.

Дата публікацыі: 20.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць