Плошча Незалежнасці


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/1763500f-1ccb-47e1-a840-6cc285cae94d.mp3

Плошча Незалежнасці — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска.

Архітэктурнае аблічча плошчы пачало фарміравацца ў 1933 годзе паводле праекта знакамітага архітэктара Іосіфа Лангбарда. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1963 – 1964 гадах, з мэтай павелічэння плошчы быў знесены шэраг дамоў старой забудовы. У часы БССР плошча насіла імя Леніна, а з аднаўленнем незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе стала называцца плошчай Незалежнасці.

Плошча Незалежнасці размешчана ў пачатку праспекта Незалежнасці. На плошчы размешчаны будынкі Дома Урада, Мінгарвыканкама, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, гасцініцы «Мінск», Галоўпаштамта, кіравання метрапалітэна, а таксама Чырвоны касцёл. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр «Сталіца» і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў. На плошчы змяшчаецца выхад са станцыі метро «Плошча Леніна». Сучасны выгляд плошча набыла ў 2006 годзе пасля таго, як была скончана яе рэканструкцыя, пачатая ў 2002 годзе.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць