Касцёл Святой Тэрэзы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Святой Тэрэзы Авільскай – гэта архітэктурны помнік у класічным стылі, уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Каталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе. Калегіум піяраў (ордэнская школа) існавала ў Шчучыне з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў. У тым жа 1718 годзе быў адкрыты калегіум піяраў, які дзейнічаў да 1823 года.

Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў заснаваны пры калегіуме піяраў у 1826–1829 гадах на сродкі князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў большасць каталіцкіх кляштараў у Беларусі былі закрыты расійскімі ўладамі. Такі ж лёс напаткаў і кляштар піяраў у Шчучыне, а касцёл Святой Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма.

Гэты касцёл дзейнічаў, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы і нават у пасляваенны час, ужо пры савецкай уладзе. Ён быў закрыты ў 1954 годзе ў ходзе антырэлігійнай кампаніі савецкай улады.

Толькі ў 1988 годзе храм быў вернуты Каталіцкай Царкве. У 1989 годзе касцёл святой Тэрэзы быў адрэстаўраваны.

Касцёл Святой Тэрэзы – гэта помнік архітэктуры класіцызму. Ён мае выцягнутую на падоўжнай восі крыжова-купальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю.

Дата публікацыі: 09.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць