Івацэвічы. Пункт геадэзічнай Дугі Струвэ


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Дуга Струвэ – цікавая славутасць, адна з частак якой размешчана ў горадзе Івацэвічы. Мемарыяльны знак пункту Дугі Струвэ быў усталяваны ў 1930 годзе на месцы, дзе ў 1830 годзе геадэзіст і астраном Васіль Якаўлевіч Струвэ праводзіў свае замеры.

Дуга Струвэ – гэта маштабны праект, які распачаў рускі і нямецкі астраном і геадэзіст Васіль Струвэ (Фрыдрых Георг Вільгельм Струвэ). Праект уяўляў сабой сістэму з дзвюхсот шасцідзесяці пяці трыянгуляцыйных частак – двухметровых каменных кубоў, закапаных у зямлю. Дуга была створана з мэтай вызначыць ключавыя параметры Зямлі як планеты: яе форму і памер. І на сёння Дуга з’яўляецца найбольш дакладным градусным вымярэннем дугі мерыдыяна ў свеце.

Будаўніцтва Дугі было распачата ў 1816 годзе і працягвалася сорак гадоў. Працы па яе вымярэнні вяліся як супрацоўнікамі Дэрпцкай і Пулкаўскай абсерваторый, так і самім Васілём Струвэ, які ўзначальваў абедзве гэтыя абсерваторыі.

Працягласць Дугі склала 2 820 кіламетраў. Яна пачынаецца ля берагоў Чорнага мора і заканчваецца ля Паўночнага Ледавітага акіяна.

Дзякуючы Дузе Струвэ былі атрыманы абсалютна дакладныя дадзеныя аб памеры і форме нашай планеты. Лічыцца, што праект астранома – адно з найвялікшых дасягненняў не толькі астраноміі, але і геадэзіі і геаграфіі. Дзякуючы яму адчувальны штуршок у развіцці атрымала картаграфія.

Усяго на тэрыторыі Беларусі размяшчаўся 31 пункт Дугі Струвэ. На дадзены момант іх засталося ўсяго 19. Тры з іх знаходзяцца ў Івацэвіцкім раёне – у вёсках Вялікая Гаць і Доўгі, а таксама ў самім горадзе Івацэвічы.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць