Сядзіба Станіславава


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/27227f34-6f96-4ea2-aea6-2b9b0c24c039.mp3

Сядзіба Станіславава была ўзведзена ў стылі позняга барока ў 1770 годзе па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Яна будавалася дзесяць гадоў і павінна была стаць загараднай рэзідэнцыяй апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак кароль пражыў у ёй нядоўга.

У архітэктурных адносінах галоўны сядзібны дом – гэта двухпавярховы прамавугольны будынак. Па ягоных баках знаходзіліся флігелі. Цэнтральны фасад вылучаны паўкруглым эркерам, на якім захавалася манаграма караля. Побач з сядзібным домам знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы. Сядзібу акружаў парк, галоўным элементам якога была пад’яздная ліпавая алея. Некалькі старых ліп, якія «бачылі» Станіслава Аўгуста Панятоўскага, захаваліся і да нашага часу. У другой палове XIX стагоддзя гэты парк з радыяльна-прамянёвай планіроўкай быў перабудаваны ў пейзажны. Яго рэшткі захаваліся да нашых дзён. 

У 1953 годзе сядзібу Станіславава перадалі Гродзенскаму сельскагаспадарчаму інстытуту і перабудавалі. У 1982–1983 гадах яе істотна ўшчыльнілі шэрагам шматпавярховых жылых дамоў. Цяпер на тэрыторыі сядзібы знаходзяцца кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Дата публікацыі: 11.06.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць