Мінск. Стужка Мёбіўса


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/996042a8-df8f-4b6c-88e6-d633da0d1d96.wav

Адной з самых незвычайных славутасцяў Мінска з'яўляецца помнік стужцы Мёбіуса, які знаходзіцца каля ўваходу ў прэзідыўм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Стужка Мёбіуса – гэта геаметрычная фігура, унікальнасць якой у тым, што шар можа без прыпынку каціцца па паверхні, перакочваючыся з вонкавага боку фігуры на ўнутраную. Пры гэтым за край фігуры шар ніколі не выкочваецца. Лічыцца, што назву сваю стужка атрымала ў гонар славутага нямецкага матэматыка Аўгуста Мёбіуса.

Помнік стужцы Мёбіуса – гэта даволі маладая славутасць беларускай сталіцы. Аўтарамі скульптуры сталі спецыялісты навукова-вытворчага аб'яднання «Цэнтр». Выглядае скульптура вельмі рэалістычна і прывабна. На пастаменце ўзвышаецца сама фігура, а па яе ўнутраным боку коціцца шар. Усё блішчыць і ззяе ў промнях сонца.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць