Мінск. Помнік Адаму Міцкевічу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/66aa3fa9-b8df-47d6-aa8e-e4af1c6fff54.wav

Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску ўяўяле сабой трохметровую бронзавую скульптуру. Ён устаноўлены ў аднайменным скверы, які знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Нямігі і Раманаўскай Слабады.

Адам Міцкевіч – класік сусветнай літаратуры XIX стагоддзя. Вялікі паэт нарадзіўся ў Беларусі і вельмі любіў беларускую мову, хоць пісаў свае творы па-польску. Самы вядомы твор Адама Міцкевіча – «Пан Тадэвуш». Гэта нацыянальная эпапея стала энцыклапедыяй беларускага шляхецкага быту і літаратурным шэдэўрам.

Аўтарамі праекта помніка сталі скульптары Аляксандр Фінскі і Андрэй Заспіцкі, архітэктар – Георгій Фёдараў. Скульптура Адама Міцкевіча – гэта выява паэта, які пасля доўгіх вандраванняў вярнуўся на Радзіму.

Урачыстае адкрыццё помніка Адаму Міцкевічу адбылося ў 2003 годзе з удзелам афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы. Было адзначана, што гэты помнік павінен стаць напамінам беларускаму і польскаму народам аб велічным мінулым, адзінстве і братэрстве.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць