Мінскі планетарый


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/c05422b7-bac3-4241-bdd5-d2bec299da45.mp3

У цэнтры сталіцы, у парку Максіма Горкага, знаходзіцца Мінскі планетарый. Тут аматары астраноміі могуць паназіраць за зорным небам, а таксама паслухаць тэматычныя лекцыі.

Мінскі планетарый быў адкрыты 29 чэрвеня 1965 года. Адначасова з ім была адкрыта і абсерваторыя. Будынак планетарыя быў узведзены па тыпавым праекце. Галоўная зорная зала змяшчае да 120 наведнікаў, яна абсталявана купалападобным экранам і оптыка-механічным апаратам.

Вежа абсерваторыі 6 метраў у вышыню. У ёй змешчаны тэлескоп-рэфрактар, з дапамогай якога наведнікі могуць назіраць Сонца і бачыць на ім плямы, Месяц – і бачыць кратэры, планеты Марс, Юпітэр, Венеру і Сатурн, зорныя туманнасці і бліжэйшыя галактыкі.

Супрацоўнікі планетарыя распрацавалі шмат пазнавальных праграм як для дарослых, так і для дзяцей розных узростаў.

Дата публікацыі: 07.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць