Брэст. Будынак Брэсцкай кірхі


Кірха святога Антонія Падуанскага ў Брэсце – гэта лютаранскі храм, які быў пабудаваны ў 1938 годзе і дзейнічаў да 1945 года. Кірха знаходзілася на вуліцы Зыгмунтоўскай, зараз гэта вуліца Карла Маркса.

У 30-я гады ХХ стагоддзя ў Брэсце налічвалася каля 200 лютаран. У 1936 годзе прыхаджане мясцовай евангельска-аўгсбургскай грамады, якую ўзначальваў пастар Альфрэд Уга Фігашэўскі, са згоды гарадскога магістарата, выкупілі у мешчаніна Козела зямельны ўчастак памерам у 719 квадратных метраў пад будаўніцтва царквы. Кірха была пабудавана ў 1938 годзе па праекце архітэктара Андрэя Баранскага.

У час Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі Брэсцкая кірха выкарыстоўвалася па прамым прызначэнні – у ёй праходзілі набажэнствы. Аднак у 1945 годзе, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады, лютаранская парафія ў Брэсце спыніла сваё існаванне. А ў будынку кірхі пачаў працаваць кінатэатр “Змена”.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць