Гомель. Савецкая вуліца (раней – Чачэрская)


Савецкая вуліца (раней – Чачэрская) – гэта кампазіцыйная вось Гомеля.

Звесткі пра існаванне гэтай вуліцы маюцца ўжо ў 16 стагоддзі. На той час Гомель меў выразную планіроўку і сядзібна-вулічную забудову. Галоўныя вуліцы веерам разыходзіліся ад замка да абарончага пояса, дзе заканчваліся глухімі вежамі. Такія вуліцы зваліся "стрэлы", альбо прамяні. Гэтых вуліц было 5. Адной з гэтых 5 вуліц-прамянёў і была сучасная вуліца Савецкаяю. У той час яна звалася Чачэрская. Лёс вуліцы Чачэрскай быў такі. Яе асноўны адрэзак знік, а працяг атрымаў назву Прабойная. Такая назва азначае, што яна быццам прабівала, перасякала Гомель па дыяганалі. У 1861 годзе вуліца была перайменавана ў Румянцаўскую – у памяць аб былых уладальніках Гомеля Румянцавых. Назву Савецкая вуліца атрымала ў 1919 годзе, а яе цяперашняе аблічча фармавалася пасля Другой Сусветнай вайны. Чаргаванне помнікаў архітэктуры на мяжы 19 і 20 стагоддзяў, адміністрацыйныя будынкі, навучальныя установы, навуковыя, гандлёвыя і іншых будынкі, жылыя дамы – усё гэта стварае асаблівую мастацкую атмасферу. Яшчэ больш маляўнічай вуліцу робяць невялічкія паркі і скверы.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць