Мінск. Парк імя Янкі Купалы


Парк імя Янкі Купалы ў Мінску раскінуўся на берагах Свіслачы. Гэта досыць вялікая паркавая зона, з’яўляецца месцам адпачынку жыхароў горада і гасцей сталіцы.

На тэрыторыі парка імя Янкі Купалы знаходзіўся дом, у якім класік беларускай літаратуры жыў з 1927 па 1941 гады. Побач з домам Купалы стаялі жылыя дамы, якія былі разбураны ў часы Другой сусветнай вайны.

Пасля заканчэння вайны было вырашана стварыць тут паркавую зону. Першыя працы пачалі праводзіцца ў 1949 годзе, але будаўніцтва парка было завершана толькі ў 1962 годзе. Тады яму і было дадзена імя вялікага беларускага паэта – Янкі Купалы.

Яшчэ ў 1950-я гадах, на гэтай тэрыторыі былі высаджаны першыя маладыя дрэвы. Гэта былі рэдкія, на той момант, блакітныя клёны, бальзамічныя і сібірскія піхты, манчжурскі арэх. У 1959 годзе на месцы, дзе стаяў дом Янкі Купалы, быў заснаваны музей Янкі Купалы.

У гэтым музеі знаходзіцца 36 тысяч экспанатаў, сярод якіх прыжыццёвыя публікацыі паэта, кнігі з аўтографамі, манускрыпты, фатаграфіі, дакументы і многае іншае.

Першапачаткова, у раёне цэнтральнай алеі парка, усталявалі манумент герою Савецкага Саюза Сяргею Грыцаўцу, і толькі ў 1972 годзе, да 90-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы, яго замянілі мемарыялам вялікаму беларускаму паэту. На перакрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алелі знаходзіцца фантан са скульптурнай кампазіцыяй “Вянок”. Гэта кампазіцыя адлюстроўвае адзін са старажытных беларускіх народных звычаяў – апусканне вянкоў у раку на свята – Купалле.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць