Гродна. БНР101: 5. Будынак Міністэрства беларускіх спраў


У час нямецкай акупацыі Горадня знаходзілася пад уладай прызнанага немцамі літоўскага ўраду. Паводле дамоўленасці з ім беларусы павінны былі заняць чвэрць месцаў у літоўскім урадзе, таму і было сфармавана Міністэрства беларускіх спраў. Міністэрства арганізавала Першы беларускі пешы полк, які размяшчаўся ў Горадні, і Гарадзенскую павятовую раду, абранне якой адбылося на Гарадзенскім беларускім сялянскім з’ездзе. Міністэрства беларускіх спраў дзейнічала ў горадзе да заняцця Горадні польскім войскам у красавіку 1919 года. Пасля гэтага, у будынку размясцілася беларуская школа, дырэктарам якой стаў быў пастар і перакладчык Бібліі на беларускую мову Лукаш Дзекуць-Малей. Ён з’яўляўся старшынём Гарадзенскай школьнай рады, членам Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, клуба “Беларуская хатка”, быў адным з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць