Свята-Мікалаеўская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Свята-Мікалаеўская царква – помнік драўлянага дойлідства. Чатырохсценны зруб храма з пяціграннай апсідай завершаны па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам.

Свята-Мікалаеўская царква – помнік драўлянага дойлідства.

Чатырохсценны зруб храма з пяціграннай апсідай завершаны па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам.

Свята-Мікалаеўская царква ў Кобрыне размешчана на вуліцы Мікольскай (былая Астрамецкая), на правым беразе ракі Мухавец.

Пабудавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя за межамі горада. У 1841 годзе перавезена ў Кобрын, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. У 1960-я гады ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады царква была закрыта і выкарыстоўвалася музеем імя Суворава як складское памяшканне. У 1989 годзе Свята-Мікалаеўская царква была вернута вернікам і адрамантаваная.

На сёння царква з'яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння.

 

Дата публікацыі: 29.01.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць