Ратуша


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/a1e849b8-166c-42e2-bad5-055a222b7b01.mp3

Ратуша - візітная картка Віцебска. У будынку Ратушы размешчаны абласны краязнаўчы музей.

Першы будынак Ратушы горада Віцебска быў узведзены ў 1597 годзе і з’яўляўся сімвалам самастойнасці горада. Тут праводзіў свае пасяджэнні выбраны гараджанамі орган самакіравання - магістрат. Будынак першай Ратушы прастаяў 27 гадоў – да 1624 года, калі горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права. Ратушу загадалі разабраць. Толькі праз 20 гадоў яе аднавілі. 

Драўляная Ратуша, як сведчаць дакументы, неаднаразова гарэла. У 1775 годзе дабудавалі цагляную Ратушу, якая стала кампазіцыйным цэнтрам плошчы. У архітэктуры будынка злучыліся рысы барока і класіцызму. У розны час у Ратушы размяшчаліся паліцыя, суд, гаўпвахта, пажарны двор, гарадская казна, тэлефонная станцыя і гарадская дума. У 1924 годзе будынак перадалі музею.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць