Касцёл святога Антонія Падуанскага


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Касцёл святога Антонія Падуанскага знаходзіцца на вуліцы Леніна. Гэты будынак уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Касцёл святога Антонія Падуанскага знаходзіцца на вуліцы Леніна. Гэты будынак уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Яго будаўніцтва было распачата на загад расійскага імператара Аляксандра І у 1813 годзе ў гонар перамогі ў вайне 1812 годзе. Аднак, нягледзячы на выдзеленыя ўрадам грошы, касцёл быў дабудаваны толькі ў 1853 годзе. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, такiм чынам будынак арганiчна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Будынак касцёла ў познебарочным стылі мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю i ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Касцёл святога Антонія Падуанскага функцыянаваў як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У БССР пасля закрыцця касцёла ў будынку ў розныя гады месціліся райпрамкамбінат, меблявая крама, склад будаўнічых матэрыялаў. Пасля частковага рамонту ў ім планавалі зрабіць клуб і кавярню. У 1993 годзе дзякуючы намаганням каталіцкіх вернікаў будынак касцёла быў ім вернуты.

Дата публікацыі: 16.01.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць