Нясвіж. Помнік Сымону Буднаму


Сымон Будны – аўтар знакамітага “Катэхізісу” 1562 года, рэфарматар, перакладчык Бібліі, - знакавая фігура ў гісторыі і культуры Беларусі.

У 1982 годзе ў Нясвіжы адбылося адкрыццё помніка Сымону Буднаму. Аўтарам манументу стала Святлана Гарбунова. Трохметровая скульптура ўсталявана недалёка ад таго месца, дзе размяшчалася Нясвіжская друкарня ў якой Сымон Будны працаваў. Сімвалічна, што ў руках Сымон Будны трымае кнігу з выявай сонца - сімвал ведаў і крыніца невычэрпнай мудрасці.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць