Рагачоў. Касцёл св. Антонія Падуанскага


100-гадовы касцёл у стылі неаготыкі.

На пачатку ХХ стагоддзя на месцы драўлянага ў Рагачове з’явіўся касцёл з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі. Храм быў асвечаны 6 жніўня 1912 года. Касцёл дзейнічаў да 30-х гадоў ХХ ст. У выніку антырэлігійнай палітыкі савецкай улады касцёл быў зачынены. У будынку ў розны час месціліся: зернасховішча, цэх па вырабу напояў і марозіва. У 1940 годзе ў будынку былога касцёлаадбыўся пажар. Згарэлі драўляныя канструкцыі і дах. У канцы Другой сусветнай вайны ў будынак былога храма трапіла некалькі снарадаў. Пасля вайны ён выкарыстоўваўся як дзяжурны пажарны пост, а затым хлебазавод. У 70-я гады ХХ стагоддзя будынак пачаў пуставаць. З пачаткам палітыкі перабудовы ў СССР мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі былога храма, але беспаспяхова. Толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя будынак быў перададзены мясцовай каталіцкай супольнасці. Зараз ён знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць