Сянно. Траецкая капліца


Каталіцкая Капліца Найсвяцейшай Тройцы пабудавана ў стылі барока.

Капліца ўяўляе сабой драўлянае збудаванне, узведзенае на месцы ўзарванага савецкімі ўладамі касцела. Касцёл будаваўся на працягу 4 гадоў (з 1768 па 1772 гады) на замову Тадэвуша і Ядзвігі Агінскіх - тагачасных ўладальнікаў Сянна. Праектоўшчыкам быў віленскі архітэктар Вільгельм Фрэзер. Гэты касцёл перастаў дзейнічаць, калі ў 1937 г. адсюль вывезлі апошняга святара. У рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады, храм быў узарваны ў 1962 г. Пасля доўгага перыяду пераследу вернікаў пачаўся перыяд адраджэння рэлігійнага жыцця ў Беларусі. У 1990 г. на месцы былога касцёла была пабудавана новая драўляная капліца.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць