Крыжаўзвіжанскі касцёл


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Пабудаваны ў 1913 годзе ў неагатычным стылі.

Лёс Крыжаўзвіжанскага касцёла нагадвае лёс большасці каталіцкіх святыняў Беларусі канца XVIII - ХІХ стагоддзяў. Усё пачыналася з маленькай драўлянай капліцы, якая з'явілася ў Вілейцы ў XVIII стагоддзі, але ў 1810 годзе яна згарэла падчас пажару. Новая драўляная капліца была збудавана ў 1862 годзе. У гэтым жа годзе пачалася будоўля касцёла ў стылі класіцызму. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гадоў, недабудаваны храм быў перададзены праваслаўнаму духавенству. У 1874 г. ён быў перабудаваны ў псеўда-рускім стылі і асвечаны як Георгіеўская царква. У каталікоў Вілейкі засталася толькі невялікая капліца. У 1906 г., пасля царскага указу аб верацярпімасці, пачалося ўзвядзенне велічнага касцёла ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Згодна з праектам інжынера Аўгуста Клейна, храм з жоўтай цэглы нясе ў сабе рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ператвораны ў склад. Пазней святыню аб'явілі помнікам архітэктуры, адрэстаўравалі і размясцілі ў ім Дом мастацтваў імя Сілівановіча. Пераробкі амаль не змянілі пачатковы выгляд касцёла. Рэстаўрацыя храма адбылася ў 1988-1989 гадах. У 1990 г. Крыжаўзвіжанскі касцёл быў вернуты рыма-каталіцкай супольнасці горада.

Дата публікацыі: 29.09.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць