Свіслач. Помнік Рамуальду Траўгуту


Помнік аднаму з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гадоў – Рамуальду Траўгуту.

Рамуальд Траўгут як і Кастусь Каліноўскі вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У час паўстання 1863 – 1864 гадоў Траўгут сфарммаваў і узначаліў Кобрынскі атрад паўстанцаў. Паспяхова вёў баі супраць расейскіх войскаў на Палессі. Як паспяховы камандзір і аўтарытэтная асоба быў запрошаны пасаду кіраўніка Нацыянальнага ўраду ў Варшаву . Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Расейскія ўлады прысудзілі Рамуальду Траўгуту смяротнае пакаранне. Загінуў на шыбеніцы ў Варшаўскай цытадэлі 5 жніўня 1864 года. Ідэя яго усталявання помніка з’явілася ў час знаходжання Заходняй Беларусі ў сладзе Польшчы. Помнік быў пастаўлены ў 1928 годзе, на 10-я ўгодкі аднаўлення незалежнасці Польшчы. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца мясцовы выкладчык Павел Бялка і варшаўскі архітэктар Збароўскі. У 1940 годзе помнік быў знішчылі савецкімі ўладамі. Адноўлены ў 1988 годзе па даваенных эскізах гродзенскім скульптарам Аляксандрам Анціпіным.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць