Свіслач. Царква Крыжаўзвіжанская


Самая старая царква Свіслачы.

У XIX стагоддзі яна была пабудавана як каталіцкая капліца і была асвечана мясцовым святароом. Капліца праектавалася як пахавальня, бо ўнутры яе знаходзіўся адмысловы склеп з закратаванымі вокнамі. Менавіта ў гэтую пахавальню быў дастаўлены прах Юзэфы Тышкевіч – памерлай жонкі Тадэвуша Тышкевіча, тагачаснага ўладальніка Свіслачы. Капліца праіснавала да сярэдзіны XX стагоддзя. Пасля таго, як праваслаўны храм Свіслачы згарэў у полымі пажару ў час Другой сусветнай вайны, капліца стала выкарыстоўвацца як праваслаўны прыход. Зараз гэта Крыжаўзвіжанская праваслаўная царква. Яна размяшчаецца на гарадскіх могілках. На жаль, першапачатковы будынак не захаваўся.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць